Чым жыла Кармяншчына

Па старонках раённай газеты

2024 год

Выпуск №5

Выпуск №4

15-krasavika-1954-god

Выпуск №3

Выпуск №2

У гэтым месяцы:

1 лютага 1964 год. Аграхімлабараторыя створана. Абмеркаваўшы зварот калектыву настаўнікаў і навучэнцаў Літвінавіцкай СШ да ўсіх настаўнікаў і навучэнцаў школ Гомельскай вобласці і пастанову бюро Гомельскага абкома КПБ, педагогі і вучні Кармянскай СШ горача падтрымалі ініцыятыву літвінаўцаў па стварэнню школьных аграхімлабараторый.

         Настаўнікі і навучэнцы школы рашылі аказаць шэфскую дапамогу рабочым саўгаса “Кармянскі”. Для саўгаса ў школе створана аграхімлабараторыя.

         Яна добра абсталяванна і прыгожа аформлена. У гуртку юных аграхімікаў займаецца 22 вучні. Кіруе ім настаўніца-біёлаг Кацярына Якаўлеўна Кавалёва. Асабліва старанна займаюцца Валя Асюлева, Галя Саранкова, Валерый Шчэрбітаў, Сяргей Чэчыкаў і іншыя.

Шутаў, П. Аграхімлабараторыя створана / П. Шутаў // Камунар. – 1964. – 1 лютага. – С.2.

13 лютага 1964 год. Славіцца справамі школа. Крыху воддаль ад вёскі Быч стаіць прыгожы двухпавярховы будынак школы з прасторнымі светлымі класамі. Ад вёскі да яе падступаюць бярозы і клёны. Гэта яе выхаванцы высадзілі дрэвы, пабудавалі стадыён, футбольную і валейбольную пляцоўкі.

         Пры школе працуюць гурткі. Так, настаўнік Уладзімір Адамавіч Іваноў кіруе музычным гуртком. Кожную суботу тут арганізоўваюцца вечары адпачынку, на якіх гурткоўцы выступаюць з канцэртамі мастацкай самадзейнасці. Актыўнымі ўдзельнікамі канцэртаў з’яўляюцца выдатнікі вучобы Тамара Дзяменцьева, Люда Бурдоленка, Міша Сітнікаў і іншыя.

         У школе працуюць таксама гурткі радыё і кінааматараў, машыназнаўства. Рабяты 10 класа вывучаюць будову трактара. На трактарах “ДТ-24” і “МТЗ-50”. Вучоба дапамагае рабятам вырошчваць на прышкольным участку вялікія ўраджаі кукурузы, цукровых буракоў і іншых культур. Значную дапамогу навучэнцы аказваюць і саўгасу ў час палявых работ.

Палавінкін, В. Славіцца справамі школа / В. Палавінкін // Камунар. – 1964. – 13 лютага. – С.4.

26 лютага 1974 год. Нашы цімураўцы. У Струкачоўскай сярэдняй школе ёсць цімураўскі атрад “Арляня”, які аказвае састарэлым і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны дапамогу: накалоць дроў, прынесці вады і г.д. Сярод тых, хто добра выконвае ганаровыя абавязкі цімураўца, Мікалай Дземідовіч, Оля Вараб’ёва, Таня Касцюкова, Лена Шарамецьева, Ліда Скобелева, Саша Папкоў і іншыя.

Распячэнка, Л. Нашы цімураўцы / Л. Распячэнка // Зара над Сожам. – 1974. – 26 лютага. – С.4.

21 лютага 1984 год. Ад выбараў да выбараў. Шмат добрых змен адбылося ў жыцці жыхароў Літвінавіцкага сельскага Савета з часу мінулых выбараў у Вярхоўны Савет СССР. 93 сям’і калгаснікаў справілі наваселлі ў новых добраўпарадкаваных кватэрах. Яны засялілі дамы, пабудаваныя калгасам імя Лепяшынскага, птушкафабрыкай “Сож”. 24 сям’і перасяліліся ва ўласныя збудаванні. Сярод апошніх навасёлаў маладыя сем’і жывёлаводаў Кузьмы Максімчыкава, Івана Генушава, Сяргея Цюлькова, механізатараў  Рамана Балбукова, Уладзіміра Шутова, галоўнага інжынера гаспадаркі Мікалая Булабчыкава і многіх іншых.

         З кожным годам калгас імя Лепяшынскага павялічвае выдаткі на сацыяльныя, культурна-бытавыя патрэбы калгаснікаў. Так, сёлета выдаткоўваецца ў 6 разоў больш сродкаў ў параўнанні з мінулым годам. Павялічвае выдаткі на культурна-бытавыя патрэбы і птушкафабрыкі “Сож”.

         Вялікая і прыгожая  вёска Літвінавічы. Да трох тысяч жыхароў набліжаецца яе насельніцтва. Растуць і добраўпарадкоўваюцца вуліцы, з’яўляюцца новыя пабудовы грамадскага прызначэння. Радзей едуць калгаснікі за пакупкамі ў райцэнтр. Усё неабходнае можна набыць у сваім промтаварным і прадуктовым магазінах, уваходзячых у гандлёвы цэнтр.

         На тэрыторыі Літвінавіцкага сельскага Савета размясціліся дзве васьмігадовыя і сярэдняя школы. Тут вучацца 522 вучні.

         Дзеці калгаснікаў і рабочых птушкафабрыкі “Сож” наведваюць дзіцячыя сады. Тут створаны для дзяцей добрыя ўмовы.

Вараб’ёва, З. Ад выбараў да выбараў / З. Вараб’ёва // Зара над Сожам. – 1984. – 21 лютага. – С.2.

18 лютага 1989 год. Ёсць манеж, будзе і басейн. Падзея гэта, безумоўна, заслугоўвае таго, каб стаць вяхой, заняць пачэснае месца ў гісторыі фізкультурнага руху на Кармяншчыне, у сацыяльным развіцці, грамадскім жыцці раёна ў XXII пяцігодцы. А дата, калі яна адбылася, 12 лютага 1989 года. Менавіта ў гэты дзень на цэнтральным стадыёне пасёлка поруч з дзеючымі тут спартыўнымі аб’ектамі – футбольным полем з бегавымі дарожкамі і сектарамі для заняткаў лёгкай атлетыкай, стралковым цірам, тэніснымі кортамі ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыт сучасны універсальны манеж з лёгкіх железабетоных канструкцый. Канчатковая карысная вартасць аб’екта, пабудаванага па асобнаму проекту, і пагэтаму не маючага на сёння аналагаў у вобласці, 120 тысяч рублёў, а памеры 60*16 метраў.

Ганжураў, Р. Ёсць манеж, будзе і басейн / Р. Ганжураў // Зара над Сожам. – 1989. – 18 лютага. – С.4.

Агляд падрыхтавала бібліятэкар -краязнаўца цэнтральнай раённай бібліятэкі Агеенка Ю.В.

Выпуск №1

У гэтым месяцы:

14 студзеня 1954 год. Курсы трактарыстаў. Пры Кармянскай машынна-трактарнай станцыі 11 студзеня гэтага года распачалі курсы трактарыстаў. Будучыя механізатары атрымоўваюць стыпендыю, бясплатнае харчаванне, забяспечаны кватэрамі. Для чыткі лекцый прыцягнуты вопытныя механізатары і спецыялісты сельскай гаспадаркі. Апрача тэарэтычных заняткаў, курсанты прайдуць практыку пры МТС.

Пасля заканчэння вучобы маладыя механізатары будуць накіраваны на работу ў Кармянскую, Багданавіцкую і Руднянскую МТС.

         Майсееў, В. Курсы трактарыстаў/ В. Майсееў //  Авангард. – 1954. – 14 студзеня. – С.2.

6 студзеня 1959 год. У калгасным клубе. Калгаснікі сельгасарцелі «1-е Мая» ў мінулым годзе вырашылі адбудаваць клуб у шостай паляводчай брыгадзе (в. Калюды). Для гэтай мэты былі выдзелены неабходныя будаўнічыя матэрыялы.

Усе работы праводзіліся сіламі камсамольцаў і моладзі брыгады. Асабліва добра яны папрацавалі на аддзелачных работах.

Зараз зроблены ўсе аддзелачныя работы ўнутры памяшкання. Сюды кожны вечар збіраецца моладзь і калгаснікі. Тут працуе гурток мастацкай самадзейнасці, які ўзначальвае настаўнік М. Грышанкоў.

У рабоце клуба ёсць яшчэ і недахопы. Праўленне саўгаса да гэтага часу не паклапацілася аб набыцці для клуба кніг, шашак, даміно і інш.

Трэба ў бліжэйшы час зрабіць усё магчымае, каб можна было пасля працоўнага дня арганізаваць у клубе культурны і цікавы адпачынак для сельскіх працаўнікоў.   

         Старадубаў, А.  У калгасным клубе /  А. Старадубаў //  Авангард. –    1959. – 6 студзеня. – С.3.

16 студзеня 1969 год. Лепшая даярка. Амаль 10 год працуе Вольга Ільінічна Грышчанка на жывёлагадоўчай ферме калгаса імя Лепяшынскага. Яе ведаюць як лепшую даярку. Летась, напрыклад, Вольга Ільінічна ад кожнай каровы сваёй групы надаіла 1.950 кілаграмаў малака. Абавязацельствы перавыканала. У гэтым годзе Вольга Ільінічна ўзяла павышаныя сацыялістычныя абавязацельствы. Няма сумнення, што яна іх выканае.

         Ігнаценка, В.   Лепшая даярка / В. Ігнаценка // Зара над Сожам. – 1969. – 16 студзеня. – С. 3.

21 студзеня 1969 год. Адкрываецца новы музей. Свабода якую прынесла сялянам лютаўская рэвалюцыя, абудзіла сялян вёскі   Хізаў.  І хоць уладу захапіў Часовы ўрад, яны не падпарадкаваліся яму. Бальшавікі вёскі стварылі першы рабоча-сялянскі камітэт, арганізатарамі якога былі Кавалёў Г.Т. і Шаўчэнка М.П.

Якраз у гэты час з Рагачова вярхоўнаму галоўнакамандуючаму ў стаўку тэлеграфавалі, што ў вёсцы Хізава стварылася самастойная рэспубліка, якая зусім не прызнае Часовага ўрада. З таго часу прайшло больш пяцідзесяці гадоў. Але памяць аб рэвалюцыянерах захавалася. Іх справы працягвае новае пакаленне будаўнікоў камунізма. На прыкладзе іх мужнага жыцця вучацца нашчадкі жыць і працаваць. Вось чаму рашэннем парткома саўгаса «Багданавічы» ў вёсцы вырашына стварыць музей «Хізаўская рэспубліка». Памяшканнем для музея стане будынак першага сельскага Савета.

Для збору матэрыялаў створан савет музея ў складзе дзевяці чалавек. Старшынёй яго выбран: настаўнік сярэдняй школы Барыс Сямёнавіч Пладуноў. Нядаўна адбылося першае пасяджэнне савета музея, на якім былі размеркаваны абавязкі па збору матэрыялаў. На першым жа пасяджэнні  члены савета музея Мікалай Кірылавіч, Лідзія Якаўлеўна Сяргеенка, Лідзія Лук’янаўна Аляксеенка прадставілі першыя экспанаты. Сярод іх матэрыялы, у якіх расказваецца аб рэвалюцыйных падзеях, аб калектывізацыі і аб сучасных днях вёскі Хізаў.

         Марачкоўскі, У.  Адкрываецца новы музей / У. Марачкоўскі // Зара над Сожам. – 1969. – 21 студзеня. – С. 3.

4 студзеня 1979 год. Ідуць школьныя канікулы. У дні зімовых школьных канікулаў актывізавалася работа гурткоў тэхнічнай творчасці ў Задубскай сярэдняй школе. Добрай папулярнасцю карыстаецца тут кінагурток, якім кіруе лабарант Анатоль Іванавіч Іўкін. Рабяты дасканала вывучылі кінаапаратуру, набылі патрэбныя веды па дэманстрацыі фільмаў.

Працуе кінатэатр, дзе дэманструюцца вучэбныя і мастацкія фільмы. Адміністрацыя кінатэатра – школьнікі, члены кінагуртка. Аўдыторыя – навучэнцы, якія з вялікай ахвотай наведваюць свой школьны кінатэатр.

         Пацехін, А.  Ідуць школьныя канікулы / А.  Пацехін // Зара над Сожам. – 1979. – 4 студзеня. – С.4.

  16 студзеня 1979 год. Узнагарода – дыплом II ступені. УГомелі адбыўся абласны агляд калектываў мастацкай самадзейнасці райсельгастэхнік, прысвечаны 60-годдзю БССР і Кампартыі рэспублікі. Добра выступілі самадзейныя артысты нашага раённага вытворчага аб’яднання па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі. Яны занялі другое месца і ўзнагароджаны дыпломам другой ступені і грашовай прэміяй у суме 500 рублей.

         Танцавальны калектыў, якім кіруе Л. Дзікун, прызнаны лепшым і ўдастоеныпрэміі ў суме 75 рублёў. Прэміямі па 15 рублёў адзначаны выступленні Т. Сацукевіч, Т. Антошынай, В. Крыловай. Танцы «Беларуская полька» і «Вясёлая кадрыль», песня  «Белавежская пушча» названы кандыдатамі на рэспубліканскі агляд. Журы адзначыла ўзросшае выканаўчае майстэрства самадзейных артыстаў і музычнае суправаджэнне.

         Роскач, М.   Узнагарода – дыплом II ступені /  М.  Роскач //  Зара над Сожам. – 1979. –  16 студзеня. – С.4.

30 студзеня 1999 год. Будуецца новая АЗС. Па дарозе Карма-Сямёнаўка на водшыбе гарпасёлка побач з аўтастанцыяй раскінулася невялікая будаўнічая пляцоўка, дзе на працягу працоўнага дня чуваць грохат металу, лязганне гусеніц і рокат рухавікоў аўтатрактарнай тэхнікі, не сціхае людскі гоман. Тут распачата будаўніцтва аўтазаправачнай станцыі ад Рагачоўнафтабазы. Узводзіць гэты важны аб’ект для нашага раёна калектыў упраўлення механізаваных спецыялізаваных работ №97 трэста №40 горада Жлобіна.

         За апошні час сіламі трэста №40 пракладзены тэхналагічныя трубапровады, завершана фасфікальная каналізацыя, устаноўлены 4 ёмістасці па 20м3 кожная для захавання бензіну, распачата ўзвядзене адміністрацыйнага будынку аўтастанцыі, у якім будуць створаны ўсе ўмовы для працы і адпачынку рабочага персаналу.

         На аўтазаправачнай станцыі будзе ўстаноўлена 4 двухпаставыя аўтакалонкі, што дасць магчымасць адначасова запраўляцца 8 транспартным адзінкам. На АЗС будзе ўстаноўлена сучаснае абсталяванне з прымяненнем камп’ютера, захавана перасцярога ад забруджвання навакольнага асяроддзя і папярэджвання пажарнай бяспекі.

         На будаўніцтве аўтазаправачнай станцыі заняты вопытныя спецыялісты, рабочыя розных прафесій. Сярод іх зваршчык Уладзімір Рогаў, экскаватаршчык Міхаіл Андросаў, бульдазерыст Мікалай Бажанкоў, трубаўкладчыкі Васіль Мартынаў, Анатоль Вараб’ёў, машыніст буравой устаноўкі Віктар Шаўчэнка і інш.

         Старадубаў, А.  Будуецца новая АЗС / А. Старадубаў // Зара над Сожам. – 1999. – 30 студзеня. – С.1.

Агляд падрыхтавала бібліятэкар-краязнаўца цэнтральнай раённай бібліятэкі Агеенка Ю.В.

снежань

5 снежня 1948 год. Камсамольцы – перадавікі лесанарыхтовак. Актыўна працуюць камсамольцы калгаса “Чырвоны сцяг”, Кароцькаўскага сельсавета ў лесе. Пытанне лесанарыхтовак і лесавывазак абмяркоўвалася на камсамольскім сходзе. Тут жа была створана камсамольская брыгада, якая адразу ж выехала ў лес.

Камсамольцы –лесарубы  Мядзведскі Еўгеній, Грынкевіч Владзімір і Караткевіч Ф. за 4 дні нарыхтавалі 40кубаметраў лесаматэрыялу, выканаўшы даведзены план калгасу.

На вывазцы лесу працуюць камсамольцы Драбышэўскі Адам і   Драбышэўскі Іван.

9 снежня 1958 год. Курсы шафёраў пры ДТ СААФ. З кожным годам павялічваецца аўтамабільны парк калгасаў і прадпрыемстваў нашага раёна. У сувязі з гэтым паўстала пытанне аб падрыхтоўцы кваліфікаваных шафёраў. Для гэтай мэты пры РК ДТСААФ у сярэдзіне бягучага года былі арганізаваны курсы шафёраў.

Для навучання курсантаў створана вучэбная база. Аўтасправу выкладаюць вопытныя спецыялісты. Першыя курсы закончылі 26 чалавек. Многія з іх зараз працуюць шафёрамі на прадпрыемствах і калгасах.

Трэці месяц працуюць другія курсы шафёраў, на якіх навучаецца 23 чалавекі. Курсанты паспяхова авалодваюць аўтамабільнай справай. Праз некаторы час яны атрымаюць правы шафёраў трэццяга класа.

 Новая калгасная электрастанцыя. Сельгасарцель “Перамога” набыла электрастанцыю “ЖС-30”. Тут пабудаван будынак пад яе.

У паляводчых брыгадах хуткімі тэмпамі вядуцца работы па электрыфікацыі грамадскіх памяшканняў і дамоў калгаснікаў. Напрыклад, у другой паляводчай брыгадзе поўнасцю праведзена электралінія, у першай паляводчай брыгадзе праводзіцца высокавольтная перадача.

Калгасная электрастанцыя будзе абслугоўваць усе грамадскія пабудовы і 265 дамоў калгаснікаў. На вуліцах вёсак Сырск, Масцеравая Слабодка і Сямёнаўка будуць вывешаны электралямпачкі. Электраэнергія забяспечыць работу цыркуляркі, зернесклада, млына. Пры дапамозе электрычнасці механізуюцца ўсе працаёмкія працэсы на фермах.

Брыгада, якая займаецца праводкай электрычнасці абавязалася даць электрасвятло ў паляводчых брыгадах к дню 40-годдзя Беларускай ССР.

14 снежня 1963 год. У фонд усенавуча. Калектыў настаўнікаў Руднянскай васьмігадовай школы вялікую ўвагу ўдзяляе  працоўнаму выхаванню дзяцей, уцягненню навучэнцаў у актыўную агульна-грамадскую працу.

У бягучым навучальным годзе вучні на славу папрацавалі  ў мясцовым саўгасе. Яны сабралі 20тон жалудоў, выкапалі 8,5 гектара бульбы, 5 гектараў цукровых буракоў.

За гэтую працу саўгас “Руднянскі”, калгас імя Лепяшынскага пералічылі школе ў фонд усенавуча каля 800 рублёў. На гэтыя сродкі навучэнцы будуць атрымліваць гарачыя снеданні.

Агляд падрыхтавала бібліятэкар-краязнаўца цэнтральнай раённай бібліятэкі Агеенка Ю.В.

Па старонках раённай газеты.

лістапад 2023

1 лістапада 1958 год. Лепшыя людзі калгаса прыняты ў партыю. Значную ўвагу ўдзяляе партыйная арганізацыя сельгасарцелі “Іскра” росту сваіх радоў. За апошнія гады з ліку жывёлаводаў і хлебаробаў вырасла многа працаўнікоў-наватараў, якія з душой адносяцца да даручанай справы. З кожным днём яны дабіваюцца павышэння прадукцыйнасці працы. Калгасны механізатар, трактарыст Аляксандр Сокалаў за сезон работы на трактары не ведаў прастояў.  Добры дагляд замацаванай за ім тэхнікі даваў магчымасць перавыконваць зменныя нормы выпрацоўкі.

Днямі на партыйным сходзе калгаса разглядаліся заявы Аляксандра Сокалава, Рыгора Старавойтава, Васіля Гудкова – лепшых людзей арцельнай вытворчасці аб прыёме іх кандыдатамі ў члены КПСС. Камуністы аднагалосна прынялі гэтых таварышоў у свае рады.

Бюро РК КПБ зацвердзіла рашэнне пярвічнай партыйнай арганізацыі сельгасарцелі аб прыёме А. Сокалава, Р. Старавойтава і В. Гудкова кандыдатамі ў члены КПСС.

11 лістапада 1958 год. Будаўніцтва новага клуба. Вялікую ўвагу ўдзяляюць партыйная арганізацыя і праўленне калгаса імя Сталіна Струкачоўскага сельсавета культурнаму адпачынку хлебаробаў. Шырока абмеркаваўшы гэта пытанне на агульным сходзе, члены сельгасарцелі вырашылі пабудаваць прасторны сельскі клуб.

Ініцыятыву ў гэтай справе трымаюць камсамольцы калгаса. Будаўнічая брыгада на чале Міхаіла Атрохава ўжо распачала работы па закладцы фундамента і ўзвядзенню  сцен будучага клуба. 

25 лістапада 1958 год. Распачалося будаўніцтва РДК. Вялікія клопаты праяўляюць наша партыя і ўрад аб культурным адпачынку працоўных. Гэта мы адчуваем на ўласным вопыце. Для паслуг моладзі і дарослых гарадскога пасёлка Карма вырашана пабудаваць двухпавярховы раённы Дом культуры з глядзельнай залай на 400 месц, з прасторным файе. Тут жа будуць размяшчацца дзіцячая і раённая бібліятэкі. Будынак будзе абсталяван паравым ацяпленнем.

Днямі будаўніцтва РДК распачалося.

1лістапада 1983 год. Першае месца – у Кармянскіх артыстаў. У горадзе Ветцы адбыўся занальны агляд калектываў агітбрыгад раённых дамоў культуры. Агітбрыгадзе “Рытм” Кармянскага РДК прысуджана першае месца.

Зараз самадзейны калектыў рыхтуецца да другога, заключнага агляду, які адбудзецца ў лютым наступнага года.

Агляд падрыхтавала бібліятэкар -краязнаўца цэнтральнай раённай бібліятэкі Агеенка Ю.В.